З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eversmannia exornata — від матылькоў з сямейства Uraniidae .
Даўжыня пярэдняга крыла 10-11 мм. Фон белы, ля краёў кожнага крыла карычневы малюнак, на заднім крыле два невялікіх хвосцікі.
Імага лётаюць з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Кармавыя расліны невядомыя.
Рэліктавы від шыракалістых лясоў, адзіны прадстаўнік сямейства у Еўрапейскай Расіі і Сібіры . Сустракаецца таксама ў сярэднім Паволжы , па поўдні Сібіры , Прыамур’і , Прымор’і, у Японіі і на паўночным усходзе Кітая . У сярэдняй паласе Расіі знойдзены на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці , на паўночным усходзе Бранскай і Іванаўскай абласцей, на поўдні і ўсходзе Яраслаўскай і Маскоўскай абласцей, на поўначы Тульскай вобласці, поўначы і цэнтры Разанскай вобласці, у цэнтры Уладзімірскай вобласці ; паказваўся для Саратаўскай губерні ; у Сібіры жыве на ўсходзе Новасібірскай вобласці , у Алтайскім краі , Кемераўскай вобласці , поўдні Томскай вобласці , поўдні Краснаярскага край ю, усходзе Чыцінскай вобласці .
Зноскі
Dubatolov V.V., Antonova E.M., Kosterin O.E. (1994) Eversmannia exornata (Eversmann, 1837), the only known representative of the Epiplemidae family (Lepidoptera) in West Palearctic // Actias (Moscow). — 1993—1994. Vol. 1. No. 1—2. P. 19—23.